Старонка:Дуброўскі.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

вярталася з саду. Ёй здалося, што ўсе людзі разбягаліся — у доме быў рух, на дварэ было многа народу, ля ганку стаяла тройка — здалёк пачула яна голас Кірылы Петровіча і спяшалася ўвайсці ў пакоі, баючыся, хаб яе адсутнасць не заўважылі. У зале спаткаў яе Кірыла Петровіч, госці абкружылі іспраўніка, нашага знаёмца і засыпалі яго пытаннямі. Іспраўнік, адзеты як у дарогу, узброены з ног да галавы, адказваў ім з выглядам таемным і сумятлівым.

— Дзе ты была, Маша? — запытаў Кірыла Петровіч, — ці не спаткала ты м-р Дэфоржа?

Маша лездве магла даць адмоўны адказ.

— Уяві, - гаварыў Кірыла Петровіч, — іспраўнік прыехаў яго схваціць і ўпэўняе мяне, што гэта сам Дуброўскі.

— Усе прыметы, ваша прэвасхадзіцельства, — сказаў з павагаю іспраўнік.

— Эх, браток, — перабіў Кірыла Петровіч, — вымятайся, ведаеш куды, з сваімі прыметамі. Я табе майго француза не выдам, пакуль сам не разбяру справы. Як можна верыць на слова Антону Пафнуцьічу, баязліўцу і хлусу: яму здалося, што настаўнік хацеў аграбіць яго. Чаму-ж ён у тую-ж раніцу не сказаў мне пра тое ні слова?

— Француз запалохаў яго, ваша прэвасхадзіцельства, адказаў іспраўнік, - і прымусіў яго прысягнуць, што будзе маўчаць...

— Хлусня, - заявіў Кірыла Петровіч, — зараз я ўсё выведу на чыстую воду. Дзе-ж настаўнік? — запытаў ён у ўвайшоўшага слугі.

— Нідзе не знайсці, — адказаў слуга.

— То знайсці яго!- закрычаў Траекураў, пачынаючы ўпадаць у падазронасць. — Пакажы мне твае славутыя прыметы, — сказаў ён іспраўніку, які адразу і падаў яму паперу.

— Гм, гм, дваццаць два гады, росту сярэдняга, з твару чысты, бараду голіць, вочы мае карыя, валасы русыя, нос просты. Прыметы адмысловыя: іх не выявілася. Яно так, але гэта яшчэ нічога не даводзіць. Дзе-ж настаўнік?

— Не могуць знайсці, — зноў быў адказ.

Кірыла Петровіч пачынаў трывожыцца, Мар'я Кірылаўна была ні жывая, ні мёртвая.

— Ты бледная, Маша, - заўважыў ёй бацька, — цябе перапалохалі.

— Не, папенька, - адказала Маша, — у мяне галава баліць.

— Ідзі, Маша, у свой пакой і не трывожся. - Маша пацалавала яго ў руку і пайшла хутчэй у свой пакой; там яна