Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пісаў яшчэ вексель, але на лісце паперы, як гэта прынята ў звычаі, бо векселі, напісаныя ў запісных кнжках, ніколі не прымаюцца і па іх не выплачваюць. Гэта суцешыла Санчо. Калі так, то страта ліста да Дульсінеі не вельмі яго непакоіць, бо ён ведае яго амаль напамяць, і яны з яго слоў могуць запісаць яго, калі і дзе захочуць.

— Дык перакажыце яго нам, Санчо, — прапанаваў цырульнік, — а потым мы яго напішам.

Санчо Панса пачаў часаць сваю галаву, каб успомніць ліст, пераступаў з нагі на нагу, паглядваў то на зямлю, то на неба. Абкусаўшы сабе палову ногця на адным пальцы і пратрымаўшы досыць доўга ў чаканні двух сваіх слухачоў, нарэшце пасля вельмі вялікай паузы ён сказаў:

— Клянуся богам, сен’ёр лісенсіят, няхай чэрці ўзялі-б усё, што я памятаю з ліста, хаця ён пачынаўся так: „Узвышаная і абмежаваная сен’ёра…“

— Напэўна, там не сказана „абмежаваная“, — заўважыў цырульнік, — а стаяла „неабмежаваная“ або „ўладарная“ сен’ёра.

— Так яно і ёсць, — згадзіўся Санчо. — Потым, калі яе памыляюся, ішло: „пазбаўлены сна і паранены цалуе рукі вашай міласці, няўдзячная і безуладная прыгожасць“, і я не ведаю, што ён яшчэ казаў пра здароўе і хваробы, якія пасылае ёй, але і далей было так, аж дакуль не кончыў словамі: „Твой да труны рыцар Сумнага Вобразу“

Нямала пазабавіла папа і цырульніка добрая памяць Санчо Панса, і, вельмі хвалячы яе, яны папрасілі яго яшчэ два разы паўтарыць ліст, каб і яны папрасілі яго яшчэ напамяць І ў свой чае ая зай і явы маглі запомніць яго напяміць і ў свой час запісаць яго. Тры разы паўтарыў Санчо ліст і столькі-ж разоў паўтарыў тры тысячы другіх недарэчнасцей. Потым ён расказаў і пра іншыя справы свайго пана, але не прараніў ні слова пра тое, як яго, Санчо, падкідвалі на коўдры на гэтым самым заезджым двары, куды яму так не хацелася заязджаць. Ён паведаміў ім таксама, што яго пан, як толькі ён прынясе яму спрыяючы адказ ад сен’ёры Дульсінеі Табоскай, адразу-ж ужыве ўсе захады, каб зрабіцца імператарам.