Нячысьцік. Калі А. Рыпінскі напісаў гэтую баляду, невядома. Яна выдзержала аж тры выданьні, адно ў Лёндане і два ў Парыжы; трэцяе выданьне выйшла ў 1853 годзе. Прадмова да баляды напісана папольску. Дзеля бібліаграфічнай рэдкасьці кніг А. Рыпінскага, трэба тут пераказаць баляду. Яна пачынаецца гэтак:
Таму ужо сто лет будзе, |
У мясаед Мікіта яго ня біў, — кажуць, карміў на продаж. Аж так і пост прыйшоў. А жонка ў Мікіты была дужа благая баба; яна, казалі, мела хэўру з нячысьцікам. Загадала Мікіціха мужыку забіць вяпра ў пост, нарабіла кілбас і паслала Мікіту па гарэлку. А сама яна нейдзе забавілась, дык нячысьцік тым часам і ўкраў вяпра. Мікіціха пачала біць загэта мужыка і брахала на яго абы-што. Толькі-ж яна крыкнула: „Што-б ты прапаў!“ — як і сама прапала. Нячысьцік напусьціў поўную хату смалы, смуроду і ўсё спаліў. Адгэтуль выходзіць навука: ня ежце ў пост кілбас і бойцеся вы бога!
„Ты-ж сам, суседзька, хацеў“… — вершык, напісаны А. Рыпінскім ў альбом прыяцелю-поэту Арцёму Дарэўскаму- Вярызе. Тут аб сваей лірыцы ён кажа так:
Можа, гэта ня песьнь? Каша? |
Заганы творчасьці А. Рыпінскага. Не казаўшы аб тым, што баляда „Нячысьцік“ ня маець літэратурнай вартасьці з боку ідэйнага, бо аўтор яе зусім няўдала, наіўна карыстае з народных забабонаў, яна і па спосабу напісаньня стаіць аж для таго часу даволі нізка. Сілябічны верш слабы, вялы, далёкі ня толькі ад бойкасьці народнай гутаркі, але і ад задачных кніжных беларускіх твораў, напісаных раней за „Нячысьціка“ танічным вершам. Толькі мова баляды вызначаецца памеркаванай чыстатосьцю. Калі разгледзіць словы Рыпінскага з альбомнага вершыка ды параўнаваць іх з нахілам усей яго творчасьці, дык можна сказаць, што ў беларускай літэратурнай працы яму загубіла ўсё хваравітасьць нацыянальнай самасьвядомасьці. Выданьні А. Рыпінскага мелі для нас у пасяродку мінулага сталецьця нека-