Рыка ці на Віргінскія астравы альбо пакінуць іх без адпаведнай пастановы мінстра юстыцыі. Пры парушэнні гэтага абмежавання патэнцыяльна небяспечным чужынцам ці пры знаходжанні такога чужынца ў забароненай мясцовым камандаваннем арміі і флоту для наведвання зоне ў Алясцы, Пуэрта Рыка і на Філіпінах, патэнцыяльна небяспечны чужынец падлягае затрыманню уладай міністра юстыцыі, які будзе ажыццяўляць сваю ўладу ў супрацоўніцтве з федэральным атарнэям, і такі чужынец будзе ўтрымлівацца пакуль распараджэннем ваеннага міністра не будзе вызначана, ці ўтрымліваць яго ў зняволенні далей, ці вызваліць, ці вызваліць пад заклад, згодна з абставінамі.
(4) Ваеннае камандаванне Аляскі і Пуэрта Рыка, а таксама камандванне флоту Віргінскіх астравоў маюць права вызначаць тэррыторыі, абмежаваныя для наведвання.
(5) Ніхто з патэнцыяльна небяспечных чужынцаў ня можа ніколі і нідзе валодаць ці карыстацца наступнымі рэчамі:
а. Агнястрэльнай зброяй.
б. Іншымі відамі ваеннай зброі, ці дэталямі да пэўнага віду ваеннай зброі.
в. Баяпрыпасамі.
г.Бомбамі
д. Выбуховымі рэчывамі ці матэрыяламі, з якіх магчыма рабіць выбуховыя рэчывы.
е. Кароткахвалевымі радыёпрыемнікамі.
ж. Радыёперадатчыкамі.
з. Сігнальнымі прыборамі.
і. Кодамі альбо шыфрамі.
к. Фотаапаратамі.
л. Дакументамі, матэрыяламі ці кнігамі, у якіх могуць знаходзіцца нябачныя надпісы; фатаграфіі, эскізы, замалеўкі, карты, ці графічныя выявы пэўнага ваенных ці ваенна-марскіх прыбораў, абсталявання, зброі, баяпрыпасаў і іншых рэчаў, якімі карыстаюцца армія і флот ЗША падчас правядзення баявых дзеянняў, на баявых пастах і ў ваісковым распалажэнні.
Калі нешта з вышэйазначаных рэчаў будзе знойдзена ў патэнцыяльна небяспечных чужынцаў, яно павінна быць канфіскавана.
(6) Ніхто з патэнцыяльна небяспечных чужынцаў не можа карыстацца самалетам ці паветранным шарам, знаходзячымся ва ўласнасці дзяржавы, камерцыйнай структуры альбо прыватнай асобы без спецыяльнага дазволу (адпаведна на тэрыторыі за якую кожны з іх нясе адказнасць) ці іх прадстаўнікоў.
(7) Тыя патэнцыяльна небяспечныя чужынцы, якіх міністр юстыцыі ці ваенны міністр лічаць небяспечнымі для грамадства павінны быць арыштаваны. Арышты маюць ажжыццяўляцца ў кантынентальнай частцы ЗША, на Алясцы, ў Пуэрта Рыка і на Віргінскіх астравах прызначанымі для гэтага служачымі дэпартамента юстыцыі адпаведна з загадам міністра юстыцыі. У Зоне Канала, на Гавайскіх і Філіпінскіх астравах такія арышты маюць ажжыццяўляцца мясцовым ваенным камандаваннем кожнай тэрыторыі адпаведна з загадам