Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

часу на чале паўстаньня паноў, не магло ў масе зразумець Каліноўскага і пайсьці за ім. Толькі ў тых мясцох, дзе сяляне ведалі і чулі аб Сьвітцы-Каліноўскім (напр., Горадзеншчына), яны адгукнуліся на новы покліч чырвоных і падтрымвалі іх.

Такім спосабам белыя стварылі паўстаньне на Беларусі, іх удзел у паўстаньні быў значны і адбіўся на настроі сялянства. Каб гэта было больш зразумелым, мы возьмем адзін з малюнкаў паўстаньня, каторы пакажа нам усе адмоўныя бакі удзелу ў паўстаньні белых.

Справа ідзе ў раёне Багушэвічаў Ігуменскага павету. На чале паўстаньня стаіць магнат, вялікі землеўласьнік Баляслаў Сьвентаржэцкі. Яго маёнткі зьяўляюцца багацейшымі ўва ўсёй акрузе. Больш двух тысяч прыгонных сялян працуюць на гэтага паўстанца. Найбольшы яго маёнтак з раскошным палацам і з броварам знаходзіцца каля мястэчка Багушэвічаў. Мястэчка таксама пабудавана на яго зямлі і штогод выплачвае яму чыншавы падатак. Апроч Багушэвічаў, ён мае яшчэ чатыры вялікія двары: Траскоўшчыіну каля Менску, Вялікую Гануту ў 5 вярстак ад Багушэвічаў, Ляды ў 20 вярстак ад Вялікай