шыня выканкому паклікаў да сябе Алеся і накрычаў на яго за ўчынак комсамольцаў.
Але да спэктаклю комсамольцы рыхтаваліся і рыхтавалі вучняў.
— Калі добрае што — дык слухацьмем, а як барахло якое — засьвішчам... — казалі яны.
На спэктаклі комсамольцы і вучні сядзелі ў задніх радох. Вучні стаялі па вокнах, на лаўках. Пакуль ішла п’еса, у салі было ціха ды час-ад-часу прарываўся рогат. А калі пасьля п’есы на сцэну выйшаў гуртковец настаўнік і пакланіўшыся ў салю праказаў назву вершу, які хацеў дэклямаваць, заднія рады салі зашумелі. Настаўнік правёў рукой па ілбу, глянуў у заднія рады аўдыторыі і пачаў дэклямаваць.
Глаза... Глаза...
Не пасьпеў ён праказаць гэных слоў, як з усіх куткоў узьняўся шум, потым сьвіст.
На сцэну выйшаў кіраўнік гуртка і папрасіў, каб было цішэй.
Настаўнік зноў праказаў першыя словы вершу і зноў хтосьці прарэзьліва сьвіснуў у заднім радзе.
Зноў на сцэну выйшаў кіраўнік гуртка. За ім узьняўся старшыня выканкому і пачаў сароміць вучняў і комсамольцаў.
Настаўнік злосна зірнуў у заднія рады, пачаў дэклямаваць. Вось ён ужо пераказаў восем радкоў вершу, а тут зноў гэныя словы:
Глаза... глаза...