Старонка:Вянок (1913).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

De la musique avant toute chose.
P. Verlaine.

Па над белым пухам вішняў,
Бытцым сіні аганёк,
Бьёцца, ўёцца шпаркі, лёгкі
Сінякрылы матылёк.
Навакол усё паветрэ
Ў струнах сонца залатых, —
Іон дрыжачымі крыламі
Звоніць ледзьве чутна ў іх.
І ліецца хваляй песьня, —
Ціхі, ясны гымн вясьне.
Ці ня cэрцэ напевае,
Навевае яго мне?
Ці ня вецер гэта звонкі
Ў тонкіх зёлках шэпаціць?
Або мо сухі, высокі
Ля рэкі чарот шуміць?
Не паняць таго ніколі,
Не разведаць, не спазнаць:
Не даюць мне думаць зыкі,
Што лецяць, дрыжаць, зьвіняць.
Песьня рвецца і ліецца
На раздольны, вольны сьвет.
Але хто яе пачуе?—
Можэ толькі сам паэт.