Старонка:Выбраныя апавяданні (Тургенеў, 1947).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

суседзяў і суседак, расказваў старым бабам самым пацешным чынам гарадскія плёткі, злёгку валачыўся за маладымі, прыдумляў небывалыя пагулянкі, фейерверкі і т. д., адным словам, ажывіў усё і ўсіх. Сумны, змрочны дом Лучынавых ператварыўся раптам у нейкае шумнае, надзычайнае, чароўнае жыллё, пра якое загаварыў ўвесь акалотак. — Гэта раптоўная перамена здзівіла многіх, усіх узрадавала; пачалі насіцца розныя чуткі; знаючыя людзі гаварылі, што Васіля Іванавіча да гэтага часу мучылі нейкія скрытыя клопаты, што яму здарылася магчымасць вярнуцца ў сталіцу… але да сапраўднай прычыны перараджэння Васіля Іванавіча не дабраўся ніхто.

Ольга Іванаўна, панове, была досыць стройнай і прыгожай. — Між іншым, яе прыгожае заключалася больш у незвычайнай пяшчотнасці і свежасці цела, у спакойным харастве руху, чым у строгай правільнасці абрысаў. Прырода надзяліла яе некаторай самабытнасцю; яе выхаванне — яна вырасла сіратой — развіло ў ёй асцярожнасць і цвёрдасць. Ольга не належала да ліку ціхіх і вялых паненак; але адно толькі пачуццё ў ёй выспела ў пойнай меры: нянавісць да дабрадзея. Між іншым, і другія, больш жаночыя страсці маглі ўспыхнуць у душы Ольгі Іванаўны з незвычайнай хваравітай сілай… але ў ёй не было ні таго гордага холаду, ні той сціснутай моцнасці душы, ні той самалюбнай сканцэнтраванасці, без якіх усякая страсць знікае вельмі хутка. — Першыя парывы такіх напоўдзейных, напоўпакутлівых душ бываюць часамі незвычайна імклівыя; але яны здраджваюць самім сабе вельмі хутка, асабліва, калі справа дойдзе да бязлітаснага прымянення прынятых правіл: яны баяцца паслядоўнасці… І між тым, панове, прызнаюся вам адкрыта: на мяне жанчыны такога сорту робяць наймацнейшае ўражанне… (Пры гэтых словах расказчык апаражніў шлянку вады. — Глупства, глупства! — падумаў я, гледзячы на яго круглы падбародак: — на цябе, мой дружа, нішто ў свеце не робіць «наймацнейшага ўражання»…)

Пётр Фёдаравіч прадаўжаў: — Панове, я веру ў кроў, у пароду. У Ользе Іванаўне было болыш крыві чым, напрыклад, у нарачонай яе сястрыцы — Наталлі. У чым-жа праяўлялася гэта «кроў», запытаеце вы ў мяне? — ды ва ўсім: у абрысах рук, губ, у гуку голасу, у позірку, у паходцы, у прычосцы, — у складках сукенкі, нарэшце. Ва ўсіх гэтых бяздзелках захоўвалася штосьці асаблівае, хоць я павінен прызнацца, што тая… як-бы сказаць?.. тая distinction, якая