Старонка:Выбраныя апавяданні (Тургенеў, 1947).pdf/136

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

баўна падняліся… Я ўспыхнуў, схапіў з зямлі стрэльбу і, праследуемы звонкім, але не злым рогатам, уцёк да сябе ў пакой — кінуўся на пасцель і закрыў твар рукамі. — Сэрца маё так і трапятала; мне было надта сорамна і весела: я адчуваў небывалае хваляванне.

Адпачыўшы, я прычасаўся, пачысціўся і пайшоў уніз піць чай. Вобраз маладой дзяўчыны насіўся перад маімі вачыма, сэрца перастала трапятаць, але неяк прыемна сціскалася.

— Што з табой? — нечакана запытаўся ў мяне бацька: — забіў варону?

Я хацеў было ўсё расказаць яму — але стрымаўся — і толькі ўсміхнуўся сам сабе. Кладучыся спаць, я, сам не ведаю навошта, разы тры павярнуўся на адной назе, напамадзіўся, лёг — і ўсю ноч спаў як забіты. — Перад раніцай я прачнуўся на міг, прыўзняў галаву, паглядзеў навакол сябе з захапленнем — і зноў заснуў.

III

— «Як-бы з імі пазнаёміцца?» была першая мая думка як толькі я прачнуўся раніцой. — Я перад чаем пайшоў у сад, але не падыходзіў вельмі блізка да плоту і нікога не бачыў. Пасля чаю я прайшоўся, некалькі разоў па вуліцы перад дачай, — здалёку заглядаў у вокны… Мне паказаўся за фіранкай яе твар, і я са сполахам хутчэй адышоў. «Аднак, трэба-ж пазнаёміцца», — падумаў я, бязладна пахаджаючы па пясчанай раўніне, што рассцілалася перад Няскучным. — «Але як? вось у чым пытанне». Я прыпамінаў малейшыя падрабязнасці ўчарайшай сустрэчы: мне чамусьці асабліва ясна ўяўлялася, як гэта яна насмяялася нада мною… Але, пакуль я хваляваўся і будаваў розныя планы лёс паклапаціўся ўжо аба мне.

У маю адсутнасць матуля атрымала ад новай сваёй суседкі пісьмо на шэрай паперы, запячатанай бурым сургучом, які ўжываецца толькі на паштовых павестках, ды на корках таннага віна. У гэтым пісьме, напісаным непісьменнай мовай і неахайным почыркам, княгіня прасіла маці аказаць ёй заступніцтва: матуля мая, па словах княгіні, была добра знаёма з уплывовымі людзьмі, ад якіх залежаў яе лёс і лёс яе дзяцей, таму што ў яе былі вельмі важныя працэсы: «Я хвам звяртаюся, — пісала яна, — як благародная дама хблагароднай даме, і пры тым мне прыемна пакарыстацца гэтым выпадкам». Канчаючы, яна прасіла ў матулі дазволу