Старонка:Выбраныя апавяданні (Тургенеў, 1947).pdf/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хворая?» — Яна кінулася мне на шыю і пачала ўпрашаць мяне не вывезці адсюль яе як мага хутчэй, калі я хачу, каб яна засталася жыць… Я нічога не разумею, стараюся яе супакоіць… Плач яе ўзмацняецца… і раптам, скрозь гэты плач пачуў я… Ну, адным словам, я пачуў, што яна вас кахае. — Запэўняю вас, мы з вамі разважлівыя людзі, і ўявіць сабе не можам, як яна глыбока адчувае і з якой невераемнай сілай выказваюцца ў ёй гэтыя пачуцці; гэта находзіць на яе таксама нечакана і таксама непазбежна, як навальніца. — Вы надта мілы чалавек, — прадаўжаў Гагін: — але чаму яна вас так пакахала — гэтага я, прызнацца, не разумею. Яна гаворыць, што прывязалася да вас з першага погляду. Вось гэтага яна і плакала днямі, калі запэўняла, мяне, што апрача мяне нікога кахаць не хоча. — Яна думае, што вы ёю пагарджаеце, што вы, напэўна, ведаеце, хто яна; яна пыталася ў мяне, ці не расказаў я вам яе гісторыю — я, вядома, сказаў, што не; але чуткасць яе — проста страшэнная. Яна хоча аднаго: выехаць, выехаць неадкладна. — Я прасядзеў з ёю да раніцы: яна ўзяла з мяне слова, што нас заўтра-ж тут не будзе — і тады толькі: яна заснула. — Я падумаў, падумаў і рашыў — пагаварыць з вамі. Па-мойму, Ася правільна рашыла: самае лепшае — выехаць нам абодвум адсюль. І я сёння выехаў-бы з ёю, калі-б не прышла мне ў галаву думка, якая мяне спыніла. Магчыма… хто ведае? — вам сястра мая і падабаецца? Калі так, то навошта я яе буду вывозіць?

— Я вось і рашыў, адкінуўшы ўсякі сорам… Прытым-жа, я сам сёе-тое заўважыў… Я рашыў… даведацца ад вас… — Небарака Гагін збянтэжыўся. — Прабачце мне, калі ласка, — дадаў ён: — я не прывык да такой калатні.

Я ўзяў яго за руку.

— Вы хочаце ведаць, — сказаў я цвёрдым голасам: — ці падабаецца мне ваша сястра? — Так, яна мне падабаецца…

Гагін зірнуў на мяне. — Але, — прагаварыў ён, запінаючыся: — вы-ж з ёй не ажэніцеся?

— Як, вы хочаце, каб я адказваў на такое пытанне? Падумайце самі, ці магу я цяпер…

— Ведаю, ведаю, — перапыніў мяне Гагін, — я не маю ніякага права патрабаваць ад вас адказу, і пытанне маё — надзвычайная непрыстойнасць… Але што рабіць? З агнём жартаваць нельга. Вы не ведаеце Асю; яна можа захварэць, уцячы, спатканне вам назначыць… Другая ўмела-б усё захаваць і пачакаць — але не яна. З ёю гэта ўпершыню, — вось