Старонка:Ветразі (1929).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЯМЕЙНЫ ПРЫМУС

На асеньнім фоне адвячорак
Залаціў вішнёвыя сады,
На асеньніх сьцежках адвячорак
Замятаў далёкія сьляды…

Хутка змрок лятункавай і чорнай
Зашуміць між клёнамі касой…
Першы раз у гэты адвячорак
Наманю бяз болю дарагой…

Пазяхну, як пава маладая,
І скажу спагадліва у дым:
— Запалі тут прымус, дарагая,
Прынясі з калодзежа вады.

Сам пайду ў няведамыя сеці,
У палон к няведамай пайду,
Каб ніхто на сьвеце ня прыкмеціў,
Не заўважыў ціхую хаду.