Старонка:Ветразі (1929).pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Калі ня хочаць панскай злосьці, —
Хай к пану зьявіцца бандыт,
І сам пятлю сабе папросіць.
А не, — хай ведае „псякрэў“,
Што нам ня страшна і нацяжка
Пусьціць на вецер ток і хлеў
І небам крытыя трухляшкі.

VI

Тры здані,
Тры бандыткі,
Тры вострых тапары
Замерлі…
Анямелі…
І зноў кудысь пашлі…
Спакой аледзянелы
І цемра… і туга…
Сасна з сасной гавораць, —
З душой чыясь душа.
А там,
За шырмай лесу
У соннай цішыні
Дакурывае ночка
Сялянскія вуглы.
І хтосьці дзіка, дзіка,
Нібы сама жуда,
У дым, у ноч, у холад
Бясьсільна зарыдаў.