на кабылу ды ў скочку наўцёкі. Гнаўся я, гнаўся, але па ночы куды там!.. Назаўтра, чуць сьвет, узяў я старасту, двох панятых, і сьледам як раз давялі. Прызналася і Габрэліха, але заплаціць за шкоду не хацела. Падаў я на суд.
Праз якіх два тыдні прыходзяць нам павесткі: і Рыгору з Янкай, і мне з Габрэліхай — усім на адзін дзень. Паехалі. Міравы судзя быў у нашым вучастку немец, і надта цяжка было з ім разгаварыцца: мала нашай гутаркі ён разумеў, а мы яго ешчэ менш.
Выклікае на сам перэд Янку з Рыгорам і пытае:
— Ну, как біль?
— Не, — кажуць, — вашэ скородзе, далі-Бог, мы ня біліся…
— Балван, — закрычаў судзя, — я спрашываю, какой патрава?
Не, — кажэ Янка, — не па траве, а па аўсе, вашэ скародзе, хадзілі Рыгоравы быкі.
— Какой бік?
— Лысы і Падласы, вашэ скародзе.
— Больван, мошэннік! — ешчэ горш закрычаў судзя — в прошэні кафаріт воль, а теперь — бік! Сам не знаеш, хто імел