выдавецкай, тэатральнай і навукова-організацыйнай Беларуская Рэспубліка к часу пашырэньня сягнула вельмі далёка. Гэтак, заснаваўся сур'ёзны, сталы дзяржаўны тэатр, функцыянавала беларускае выдавецтва, быў адчынены унівэрсытэт, заложаны Інбелкульт і інш.
З гэткім багатым капіталам ад савецкага будаўніцтва сустракала Беларуская Рэспубліка пашырэньне сваіх абшараў у канцы 1923 і ў пачатку 1924 году. Сама кампанія пашырэньня на нейкі час заставіла частку творчае ідэі беларускіх працоўных гушч і яе кіраўнічая—Комуністычную Партыю Беларусі і Савецкую ўладу Беларускае Рэспублікі—павярнуць убок праводу зросту між старою Беларусьсю і далучанымі да яе часткамі. Некаторая рознастайнасьць у сыстэме працы, рознасьць партыйных традыцый павінны былі атрымаць абагуленьне дзеля далейшай пасьпешнай працы.
Але хутка паласа зросту прашла, з посьпехам скончыўшыся, і праца ў больш шырокім гмаху рушыла наперад. Большая частка 1924 году аддадзена плённай мірнай працы ў пашыраных рамках.
У вырашэньні лёсу Беларусі і яе працоўнага народу, бязумоўна, ігралі асноўную ролю беларускія рабочыя і сяляне. Дзякуючы іх зьяднанай магутнай сіле, дзякуючы іх з організаванасьці, Беларусь вышла з становішча няведанае, забытае і пакрыўджанае краіны, стаўшы вольнаю Савецкаю Соцыялістычнаю Рэспублікаю. Перадавы слой, які выдзелілі з сябе беларускія працоўныя гушчы і паслалі ў рады комуністычнае партыі, увесь час ішоў наперадзе, вядучы за сабою ўсю грамаду рабочых і сялян. Толькі колектыўная воля здаўна тварыць гэткія цуды, якія адбываюцца на нашых вачох. І колектыўнай волі Комуністычнае Партыі Беларусі, як актыўнай сіле беларускіх працаўнікоў, належыць заслуга ў перабудаваньні Беларусі з прыгнечанае провінцыі, якою яна была пры царскім урадзе і пры ўладзе часовага ураду, у незалежную Савецкую Рэспубліку.
Але і ў радох партыі праца і жыцьцё вытыркаюць больш здатных і больш адораных таварышаў, на якіх выпадае адпаведна і большая роля ў працы, у змаганьні, у будаўніцтве. Пэўна і зразумела, што гэтыя адзінкі зусім не стаяць супроць працы і змаганьня партыі ў цэлым. Не. Яны выключна зьяўляюцца прапускацелямі праз сябе волі данае клясы, партыі, абядненьня. „Асобы, якія маюць уплыў", піша Г. Пляханаў, „дзякуючы асаблівасьцям свайго розуму і характару, могуць зьмяніць індывідуальную фізыономію здарэньняў і некаторыя частковыя іх вынікі, але яны ня могуць зьмяніць іх агульны