Гэта старонка не была вычытаная
насьць Савецкай Беларусі ў жніўні 1920 г., пад гэтай дэклярацыяй помеж з іншымі подпісамі красуецца і подпіс прадстаўніка Беларускае Комуністычнае Організацыі т. Ў. М. Ігнатоўскага.
Гэтым актам было засьведчана таксама ўступленьне Беларускае Комуністычнае Організацыі ў Комуністычную Партыю Беларусі. Крэпкі, зьлітны і досыць значны актыў першае намнога ўзмацніў апошнюю, тады яшчэ малалікую.
III.
Перад Комуністычнаю Партыяй Беларусі, як перад організатарамі Савецкае улады зразу-ж пасьля вызваленьня Беларусі з-пад панскае окупацыі паўстала вялікае заданьне: загаіць глыбокія раны доўгагадовага разбурэньня і павясьці па шляху экономічна-культурнага адра