Старонка:Босыя на вогнішчы (1936).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

1

Вайна і пажар…
— На вогнішчы людзі
Жывуць босымі.

— Няўжо-ж гэтак і будзе?
Свой уласны дар
У чужых просім мы?
Працуй — на пана,
Працуй — на падпанка.

Жыць стала пагана.

А тут яшчэ з самага ранку
Усякі чорт лезе ў балота.
Ну і ёсць-жа людзям ахвота?
Крыжам-бы іх — каля плота,

Ды — трах!
Які тут страх?!
А ты маўчыш,
Цягнучы сам цяжкі крыж.

Крыжамі ўставілі поле,
Пад крыжамі — магілы.
Шлях класці да Волі
У людзей няма сілы.
— Эх, жыві як папала…
А для жыцця мала
Аднаго толькі хлеба.