Старонка:Аляхновіч Пан Міністар.pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Філімон (злы на Марту, што неўпару ўвайшла). Падавай, падавай, каб ты трэснула!...

ЗАСЛОНА.

АКТ III

Дэкорацыя тая самая.

Зьява 1

МАРТА адна, пасьля ЛЮБА.

Марта (шчоткай падмятае сцэну).

Люба (ўваходзіць з свайго пакою; да Марты ціха): Марта, дзе ён?

Марта. Ляжыць. Усю ноч стагнаў ды стагнаў. Усё казаў: правалілі! правалілі! А пасьля цябе клікаў: „Любачка! ціпачка!“ Я яму кампрэс на галаву палажыла. А цяпер заснуў. Калі не паправіцца, думаю, трэба будзе фэльчара паклікаць, каб піяўкі за вушамі паставіў.

Люба. А як-жа ж будзе з маімі дакумэнтамі? Дастанеш, Мартачка?

Марта (выймае з кішані ключы). Ключы вось; я ведаю, дзе ён трымае ўсе важныя паперы... Толькі я чытаць ня ўмею... Я табе ўсё дам. Ты сама ўжо разглядзі, што тваё, а што не тваё. (Ідзе да стала, адчыняе і выймае паперы).