Старонка:Аляхновіч Пан Міністар.pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Філімон (распранаючыся). Што, Марта, робіш сягоньня на абед?

Марта. А што-ж я магла зрабіць за гэтакія грошы! Будуць блінчыкі і супчык — больш нічога.

Філімон. Ну, добра, толькі пасьпяшайся, бо мала маю часу. Пасьля абеду шмат яшчэ маю работы.

Марта. Як зварыцца, дык і падам. Сырога-ж есьці ня будзеце. (Пайшла ў кухню).

Зьява 5

ФІЛІМОН, ЛЮБА і МІКОЛА.

Філімон (пабачыўшы Міколу). А, вы ўжо прыйшлі! Добры дзень! Даўно чакаеце? А ў мяне гэтулькі дзела!

Мікола. Не, толькі што...

Філімон. Ну, дык вось, калі ласка, сядайце, пагаворым. Ну, значыцца, перш-на-перш аб цане, бо я чалавек небагаты, я многа плаціць не магу.

Мікола. Э, глупства... я магу і так... бяз грошай.

Філімон. Ну як-жа ж так? Гэта неяк не таго.

Мікола. Нічога... У мяне шмат свабоднага часу... Я з прыемнасьцю.

Філімон. Ну, добра. Калі вы ўжо такі... сымпатычны чалавек, дык хай і так будзе, нічога не парадзіш. Я вам аддзякую за гэта пасьля, як ужо буду міністрам. Я вам дам службу ў сваёй кан-