Старонка:Аляхновіч Пан Міністар.pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ліся, спадзяюся, што навука ў нас пойдзе добра... Хаця мне ня трэба надта шмат, але так крышачку, каб, ведаеце, мог рэзалюцыю якуюсь палажыць... каб ня відаць было, што я нічога ня цямлю... Вы мяне разумееце?

Мікола. Выбачайце, але я нічога не разумею.

Філімон. Ну, крышачку навучыцца!.. Самае важнае для мяне, калі гэтыя хвосьцікі над „у“ ставяцца?

Мікола. Хвосьцікі? (сьцяміўшы), Ага! Дык вы хочаце вучыцца пабеларуску?

Філімон. Ну, але-ж! Казаў-жа вам Скакун?

Мікола. Скакун? (д. с.). Ен з глузду зьехаў! (да Філімона) Але, але... казаў...

Філімон. Ну, вось. Дык, калі ласка, просім заўтра. Калі для вас зручней?

Мікола. Мне ўсё роўна... Я з прыемнасьцю... Калі пазволіце...

Філімон. Ну, дык прыходзьце раніцай, я да абеду буду дома. Добра?

Мікола. Я вельмі дзякую... Я вельмі рад...

Філімон. Ну, дык бывайце здаровы! Да заўтра, значыцца!

Мікола (выходзіць). Бывайце!...

Філімон (зачыняе за ім дзьверы).

Зьява 16

ФІЛІМОН (адзін).

Філімон (д. с.). Якійсь, дарэчы хлапец. Нічога сабе. Скромны, мае пашану да старшых асоб...