убранні, знешне нагадваючы як бы аднаўленне ранняга хрысціянства, яго выратаванне ад наступіўшага выраджэння, але пры гэтым усякі раз за гэтай, як адзначаў Ф. Энгельс, рэлігійнай экзальтацыяй хаваліся выразныя матэрыяльныя інтарэсы[1].
Скарына разважае абстрактна, прытрымліваючыся пункту гледжання «вечных ісцін», «вечных маральных правіл», прыводзячы свае думкі ў адпаведнасць з біблейскімі палажэннямі. І хоць у яго ёсць выказванні аб залежнасці «писанных» законаў ад умоў, месца і часу, аднак у цэлым ён разглядае права як прадукт некаторых пастаянных уласцівасцей людзей. У сваіх разважаннях ён зыходзіць з ідэальнага ўяўлення аб адзінай і нязменнай «прыродзе» чалавека. Ён ігнаруе класавую прыроду феадальнага суда, дзяржаўна-прававых устаноў, разглядае дзяржаву як нейкую надкласавую сілу, якая стаіць над грамадствам і заклікана клапаціцца аб шчасці ўсіх пластоў насельніцтва; ён лічыць, што асноўным прынцыпам існуючых у дзяржаве законаў з'яўляецца: сумленна жыць і не рабіць зла іншым.
Ф. Энгельс указвае: «...маштабам, якім вымяраецца, што адносіцца да натуральнага права і штó да яго не адносіцца, з'яўляецца абстрактнейшы выраз самога права — справядлівасць». І далей тлумачыць: «А гэта справядлівасць заўсёды ўяўляе сабой толькі ідэалагізаванае, узнесенае ў нябёсы выражэнне існуючых эканамічных адносін або з іх кансерватыўнага або з іх рэвалюцыйнага боку»[2].
Часцей за ўсё натуральнае права як ідэальнае, справядлівае права процістаўлялася дзейнічаўшаму ў данай дзяржаве праву як «несправядліваму» і «неразумнаму». Так, у XVІІ— XVІІІ стст. ідэя натуральнага права з'яўлялася ідэалагічнай зброяй буржуазіі, накіраванай супраць феадальнага ладу. Прадстаўнікамі натуральнаправавых поглядаў у XVІІ ст. у Англіі былі Дж. Мільтан, Дж. Лок; у Галандыі Гуга Гроцый, Б. Спіноза; у Францыі ў XVІІІ ст. — Ж.-Ж. Русо, К. А. Гельвецый, П. А. Гольбах. Натуральнаправавыя ідэі выкарыстоўваліся таксама і ў рэакцыйных мэтах для апраўдання абсалютнай манархіі, прыгонніцтва, феадальных устаноў як устаноў, заснаваных на «боскім праве» (Ф. Аквінскі і інш.). Але і ў першым, і ў другім выпадку вучэнне аб натураль-