Пракосы напамяць (1932)/Пракосы напамяць/Ніяк за імі не пасьпець

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На катку Ніяк за імі не пасьпець
Верш
Аўтар: Сяргей Дарожны
1932 год
А ўсё гэта

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Ніяк за імі не пасьпець —
Такія дні ў натоўпе гончым.
Ужо сады губляюць медзь,
І клёны раздаюць чырвонцы.

Здаецца, позьняя пара,
Сяджу атулены ў поцем,
А за вакном гарыць зара
Агнём рабінавым на плоце.

І нездарма вароны дзесь
У сад зьляцеліся на сходку:
Між дрэў паволі нейчы цень
Блукае восеньскай паходкай.

І можа-б так было дармо,
Каб я ня жыў у гэтай хаце,
Дзе ходзіцць вецер між дамоў
У адвячоркавым халаце.

Але ці згодзіш на адно
Усё, што стане па-за намі…
Стучыцца восень у вакно
Заледзянелымі рукамі.

І я, аддаўшы ноч пяру,
Чакаю нечаканай стрэчы,
Каб заўтра ў гэткую-ж пару
Камусьці горача пярэчыць.

А покуль думы цягнуць пас,
А покуль з рыфмай няўвязка —
Нясе ля весьніц жоўты вяз
Гадоў замуленую вязку.

Але я знаю, хопіць сіл,
Мяне вядзе мая стараннасьць.
............
............
Вароны кракаюць з асін…
Напэўне ранак!

Менск, 1928 г.