Пракосы напамяць (1932)/Дзень прышоў/Брыгаднікі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Новы дом Брыгаднікі
Верш
Аўтар: Сяргей Дарожны
1932 год
У трынаццаты рэйс

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БРЫГАДНІКІ

Першаму зьезду ўдарных брыгад прысьвячаю

Сьнежань…
Макротна ў палёх і туманна,
Дзень, як і заўжды,
Асеньні такі…
Стрэліся: — Ярын?! Ты?
Нечакана,
А ‘шчэ ў дваццатым бы дружакі…
Помніш? бяз хлеба
Сядзелі ў акопе…
Помніш? ня спалі…
Па трое начэй…
Глянеш… ўспаміны плывуць
К Перакопу,
Быццам туман іх туды валачэ.

Кожны кавалак зямлі
Бралі з боем,
Злосна асьвісталі кулі абшар…
Дружа!
Сягоньня ізноў мы з табою,
Слаўны брыгаднік —
Былы комісар.

Змоўклі гарматы,
Дадому вярнуўся
Той эскадрон, каб зямлю ўзараць…
Я за станок,
Ды і ты так-жа, мусіць,
Стаў за машыну,
Каб жыць і ствараць.

Некалі біліся разам
За волю,
Путы старога крышылі ўшчэнт,
Каб лапаталі машыны ў полі,
Каб загрымеў пад нагамі
Цэмэнт…

Даўнасьць…
Згадаеш былыя паходы,
Успомніш Будзённага, наш эскадрон…
Эх, разгарнуцца-б… ударылі згодна,
Год за чатыры скончылі фронт.

Цэмэнтам пахне ў тумане
І вапнаю…
Звоняць трамваі…
Няўжо гэта Менск?
Дружа,
Ня дарма званілі мы шаблямі.
Чуеш? і песьні жадаюць грымець…

Заўтра цягнік
Выпушчаем з рамонту,
Выканаць трэба ўдарны загад.
Клічуць гудкі: мы за
Чатырохгодку!..
Толькі наперад, ні кроку назад!

Недзе пяюць муляры,
Звоніць цэгла,
Недзе гудуць правады ў палёх,
Трактары, мабыць,
На поле заехалі
Начыста вытаптаць чорны быльнёг…

Сьнежань…
Макротна ў палёх і туманна,
Дзень, як і заўжды,
Асеньні такі.
Так гаманілі яны
На спатканьні,
Покуль ня клікнулі зьмену гудкі.

Менск, 1929 г.