Першая навука Закону Божага (1936)/Штодзенныя малітвы/Ангельскае прывітаньне Мацеры Божай

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Малітва Гасподняя Ангельскае прывітаньне Мацеры Божай
Малітва

1936 год
Пераклад: Сяргей Паўловіч
Малітва за бацькаўшчыну
Іншыя пераклады гэтага твора: Анёльскае прывітаньне.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ангельскае прывітаньне Мацеры Божай.

Бліжэй усіх да Бога — Мацер Божая. Яна бязустанку моліцца за нас Богу. Яе выслаўляюць на небе Ангелы і Сьвятыя Угоднікі Божыя, а на зямлі ўсе хрысьціяне за тое, што Яна радзіла Збавіцеля душ нашых. Архангел Гаўрыіл, пасланы ад Бога да Прасьвятой Дзевы Марыі з весткай, што ад Яе родзіцца Сын Божы, так навучыў нас славіць Мацер Божую.

Бц҇е дв҃о ра́дꙋйсѧ, блг҇тнаѧ мр҃ї́е, гд҇ь съ тобо́ю: блг҇ве́нна ты҃ въ жена́хъ, и҆ блг҇ве́нъ пло́дъ чре́ва твоегѡ̀, ꙗ҆́кѡ сп҃са родила̀ є҆си дꙋ́шъ на́шихъ. Багародзіца Дзева, радуйся, дабрадатная Марыя, Гасподзь з Табою: багаслаўлёна Ты паміж жанчын і багаслаўлёны наро-
джаны Табою, бо Ты радзіла Спасіцеля душ нашых.

Малітва гэтая названа Ангельскім прывітаньнем таму, што яна складзена са слоў Архангела Гаўрыіла, якімі ён прывітаў Прасьвятую Дзеву Марыю, дабравяшчаючы Ёй аб зачацьці і народжаньні ад яе Збавіцеля. Бого́родицатак Сьвятая Дзева Марыя называецца дзеля таго, што роджаны праз Яе Іісус Хрыстос ёсьць праўдзівы Бог.

Ра́дꙋйсѧазначае прывітаньне.

Благода́тнаѧзначыць поўная міласьці Божай.

Блг҇ве́нна ты҃ въ жена́хъпраслаўленая між усімі жанчынамі.

Пло́дъ чре́ва Твоегѡ̀разумеецца Іісус Хрыстос сплоджаны Ею.

Ꙗ҆́кѡ Сп҃са родила̀ є҆си дꙋ́шъ на́шихъу гэтых словах тлумачыцца сэнс папярэдніх слоў: Сьвятую Дзеву Марыю праслаўляем дзеля таго, што Яна радзіла Збавіцеля душ нашых.