На ростані (1924)/IV/Як ўсё ў жыцьці

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Хлопчык ⁂ Як ўсё ў жыцьці
Трыялет
Аўтар: Уладзімір Жылка
1924 год
⁂ Прытулі, сястра, слабога
Іншыя публікацыі гэтага твора: Як ўсё ў жыцьці, яшчэ вясна…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗          ∗

Як ўсё ў жыцьці, яшчэ вясна
Мінула ў вечнасьць назаўсёды.
Памножыла тугу й нягоды,
Як ўсё ў жыцьці, яшчэ вясна.
Душа-ж сумна̀, бы штосьці шкода,
А думка за аднэй адна: —
У тваім жыцьці яшчэ вясна
Мінула ў вечнасьць назаўсёды.