Нашы дні (1937)/Сабе і сваім равеснікам

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дзед-калгаснік Сабе і сваім равеснікам
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1937 год
Сталінская Канстытуцыя
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сабе і сваім равесьнікам.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




САБЕ і СВАІМ РАВЕСНІКАМ

Ідуць за падзеяй падзеі,
За годам праходзяць гады.
Зірнеш на сябе, добрадзеі, —
Эх, дзе-ж ён, твой час малады!
Глядзіш — насядаюць маршчыны,
У вусах блішчыць сівізна…
Калі, ну калі вы, часіны,
Зрабілі старога з блазна?
Няма тае лёгкасці, спрыту,
Бурчыш, асуджаеш грахі:
Гарэзнасць свая ўжо забыта,
Цішэеш, як вечар глухі.
Звычайная, простая з‘ява,
Закон адзінакі для ўсіх,
А ў люстра зірнеш — не цікава,
Няўзнак засумуеш на міг.
Ды чорт яе, з той сівізною:
Хай лысіна свеціць, як блін,
Ты-ж клыгай старэцкай ступою,
А думай — мне дваццаць адзін!

13/XII 1936 г.