Каб цябе спаліла маланка…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Каб цябе спаліла маланка…
Песня
Аўтар: Ян Чачот
Крыніца: http://bk.knihi.com/cacot/cacot5.html

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Каб цябе спаліла маланка,
Чаму не хочаш Сцяпанка?
Ці ён цябе не кахае,
Ці ён розуму не мае?

Дык што ж, што ён мяне кахае,
Калі ён грошы не мае?
Калі ён не мае грошы
І сам не вельмі харошы?

Каб цябе спаліла маланка,
Што грош любіш, не Сцяпанка!
Недарма дворскі хлеб ела,
Паняю быць захацела!