З палёў Заходняй Беларусі (1927)/V/Як усё ў жыцьці, яшчэ вясна…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Душа мая тужлівая… ⁂ Як усё ў жыцьці, яшчэ вясна…
Трыялет
Аўтар: Уладзімір Жылка
1927 год
⁂ Так, ня шмат засталося…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Як ўсё ў жыцьці, яшчэ вясна…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Як усё ў жыцьці, яшчэ вясна
Мінула ў вечнасьць назаўсёды.
Памножыла тугу й нягоды,
Як ўсё ў жыцьці, яшчэ вясна.
Душы-ж нібы чагосьці шкода,
А думка за аднэй адна:
Ў тваім жыцьці яшча вясна
Мінула ў вечнасьць назаўсёды.

1921 г.