Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Жалейка/Пара

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Думкі (з украінскага) Пара
Верш
Аўтар: Марыя Канапніцкая
1925 год
Арыгінальная назва: Przeorały raz i drugi…
Пераклад: Янка Купала
Каму
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пара (Канапніцкая/Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАРА

(З польскага. М. Канапніцкай)

Раз-другі сохі-крывулі
Зямлю нашу падвярнулі,
А па ўсякай скібе чорнай
Жджэцца севу, жджэцца зёрнаў.
Гэй, сяўцы, пасьпешны час!
А чаму-ж ня відна вас?

Громы ўстрэсьлі зямлі лонам,
Прамкнуў вецер над загонам,
Зьляцеў з неба дождж на нівы,
А дагэтуль не пашлі вы.
Гэй, сяўцы, на ваш прыход
Жджэ зямелька, жджэ народ!..

Бацькоў косьці, што ў магіле,
Наша поле удабрылі,
Сонца сходзе к нам паволі,
Ўжо за ценяў бляскаў болей.
Гэй, сяўцы, гарачы час!
Зямля-маці жджэ на вас!