Дума пра казака чубатага

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дума пра казака чубатага
Аўтар: Мікола Сурначоў
1944
Крыніца: http://pdf.kamunikat.org/download.php?item=25644-1.pdf

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Цемень.
Аб сонцы не варта марыць.
Сонца расстралялі гарматы.
І на пустых, на размытых выжарах
Енк ледзь чутны:
«Ой, маты, маты!»
І зноў цішыня.
І зноў гарматы.
Верас абвуглены нелітасціва.
І стаіць над ім казак Чубаты,
А перад ім старэнькая маты.
«Маты, маты! Шчасліва!»
А ў небе ніводнай зоркі.
Час горкі.
Лёс горкі.
І садзіцца казак на гнядога.
«Ой, імчыся віхрам, нябога,
Шлях дабудзь да роднае хаты,
Чуеш, плача на скрыжаванні маты.
Стэп бяскрайні пад Запарожжам
Пачарнеў ад сілы варожай», — Так сказаў сябрам казак Чубаты.
І тады выглянулі ў небе зоркі,
І месяц усплыў з-за горкі,
І бліснулі шаблі сталёвай лускою,
І крыкнуў Чубаты:
«За мною!»
І як падаў казак, — плакалі травы,
Жалкаваў з вадою ў завадзях явар,
А як падалі немцы, —
Палын гаркавы
Вырастаў над імі сцяной густою.
І калі радзіма лягла за Чубатым
І ён убачыў сваю хаціну,
Сказаў Чубаты:
«Ой, маты, маты,
І ты, Чырвона Ўкраіна...»
І ўпаў як сноп,
Рослы сноп пшаніцы,
А прад ім гаі, нівы палі ніцам.
Яго слава ў бой
Ходзіць з хвілі той.

1944