Да пакіньце горла драць!

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Лягатып Вікіпэдыі
Лягатып Вікіпэдыі
На Вікіпедыі
Да пакіньце горла драць (акадэмічная)
Да пакіньце горла драць (клясычная)
Да пакіньце горла драць!
Песня
Аўтар: Ян Чачот
1819
Крыніца: http://bk.knihi.com/cacot/cacot1.html#6

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Да пакіньце горла драць,
Да пакіньце, братцы, спяваць!
Да клікнейма адно раз:
Будзь здароў наш Ярош!
Благаславі яго Спас!
Бо ён [харош!][1]
Да дай красну дзевачку,
Каб ён з сэрца пакахаў,
Да з гарэлкай пляшачку —
Сват ад няго к ней ехаў.
Гайда, гайда, гайда, гайда!
Да ехаў, да то сказаў:
Да наш Геранім, наш бык
К вашай цялушцы прывык.
Дай Бог яе паймаці
Да да бычка загнаці.
Да на тое прысталі
Да пачалі водку піць
І дзевачку аддалі
З табою доўгі век жыць.

Жыць, жыць, жыць,
Зычыць, аж у вушах пішчыць, пішчыць, пішчыць!

(1819)

  1. У рукапісі ў гэтым месцы пропуск. Але ў вершы іншага пісьменьніка Тамаша Зана (радкі 275—276) мы бачым: "харош... віват, віват Ярош!" Таму і тут павінны былі быць сугучнасьці: "Ярош — харош".