Дарэмна ганьбуеш ты, дружа…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дарэмна ганьбуеш ты, дружа…
Верш
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Новае Жыцьцё. — 11 траўня 1923. — №11; б. 2

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Дарэмна ганьбуеш ты, дружа,
Майму закліканьню да помсты.
Я мсьцежнік любові. А мсьцежыць
Я клічу да тых, хто спаможа
Быці ахвярнай ахвярай,
Шукаючы праўды сьвятое.
Ахвярная мсьцежа нам зродзіць
Чэсных з сабою герояў;
Нашы пачуцьця ачысьціць,
Саміх нас падніме душою
І ворага з часам навучыць
Чціць нас у змаганьні упорным…
„Зуб за зуб“ — за ўласныя крыўды
Вучылі прарокі плаціці.
Я-ж клічу плаціці у двое —
За крыўды народу, за ганьбу,
За зьдзек і няволю, за мукі,
За кроў і пакору…
Даволі пакоры ганебнай.
І лганай любові даволі.
Хто вольным быць мкнецца
Умеці разрожніць павінен
Ад праўды няпраўду і быці
У патрэбе судзьдзёю.

Юры В….


Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.