Беларускі правапіс (1927)/Часьць першая/22/10
Выгляд
← 9. Горы | 10. Ідуць крыгі Апавяданьне Аўтар: Якуб Колас 1927 год |
11. Прышла вясна → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вясна (Колас, апавяданьне). |
10. Ідуць крыгі.
Моцна сьпіць шырокая рака. Глядзіш і здаецца, яна мёртвая. Але гэта толькі здаецца: пад ковамі лёду ідзе работа, кіпіць жыцьцё. Жыве рака.
А перавальчыкі не перастаюць бубнець і крычаць пра новае жыцьцё. На лёдзе там і сям паказаліся палонкі, прагрэтыя сонцам. Варушыцца рака, падымаюцца яе грудзі. Чуе і яна ўжо вясну новага жыцьця. Трасе яна сваімі плячыма, і лёд покае, трашчыць. Не задзяржаць ракі гнілому ланцугу расколатага лёду. Прабіваецца яна на вольны сьвет, выходзіць з берагоў, ломіць і крышыць усё, што хоча стрымаць яе волю.
А крыгі — астача сьцюжы — з глухім шумам і выцьцём, як дзікія зьвяры, злосна скрыгічуць старымі гнілымі зубамі, як праціўнікі шчасьця людзкога.