І неба не ўмыта, і хвалі заспаны (Шаўчэнка/Глебка)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
І неба не ўмыта, і хвалі заспаны
Верш
Аўтар: Тарас Шаўчэнка
1848
Арыгінальная назва: uk:Кобзарь (1876)/Том 1/І небо невмите
Пераклад: Пятро Глебка
Крыніца: Кабзар - с. 186

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




І неба не ўмыта, і хвалі заспаны,
І над берагамі ракі
Як п’яныя скрозь траснікі
Без ветру гнуцца... Бог каханы!
Ці доўга давядзецца мне
У незамкнёнай тут турме,
Над гэтым вось нікчэмным морам
Нудзіцца светам? Не гаворыць,
Маўчыць і гнецца як жывая,
У стэпу жоўтая трава,
Не хоча праўдачкі сказаць...
А больш няма ў каго спытаць.

Кос-Арал
1848