Уладзіслаў Вікенцьевіч Чаржынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслаў Вікенцьевіч Чаржынскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 мая 1897(1897-05-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 красавіка 1974(1974-04-02) (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратурны крытык, перакладчык
Гады творчасці 1922-1930
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзіслаў Вікенцьевіч Чаржынскі (15 мая 1897[1], в. Старакаменная Сакольскага павета Гродзенскай губерні, цяпер Падляскае ваяводства, Польшча — 2 красавіка 1974, Казань; Псеўданімы: Уладзіслаў Дзяржынскі, Улідзе) — беларускі крытык, літаратуразнавец, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Камісія мовы і літаратуры Інбелкульта. 1927, Менск. Злева направа сядзяць: У. Чаржынскі, А. Гурло, Б. Эпімах-Шыпіла, Я. Колас, І. Замоцін, С. Некрашэвіч. Стаяць: М. Байкоў, Я. Пушча, В. Мачульскі.

Вучыўся ў Гродзенскай гімназіі, пасля яе эвакуацыі перавёўся ў Мінскую гімназію, якую скончыў у 1918. У 1918—1919 даваў прыватныя ўрокі ў мястэчках Крайск і Пасадзец на Лагойшчыне. У 1925 скончыў этнолага-лінгвістычнае аддзяленне БДУ.

Вучобу сумяшчаў з выкладчыцкай дзейнасцю на рабфаку (1922—24). З 1922 пачаў выступаць з крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі ў беларускім друку. У 1925 супрацоўнік часопіса «Полымя». Працаваў у Інбелкульце і БелАН; адначасова выкладаў у Камуністычным універсітэце Беларусі.

Арыштаваны ДПУ БССР 28.6.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Высланы ў Казань тэрмінам на 5 гадоў. Застаўся жыць у Казані, працаваў там выкладчыкам у розных ВНУ. Пасля арышту і высылкі адышоў ад літаратурнай дзейнасці. Рэабілітаваны 10.6.1988.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Выпісы з беларускае літаратуры ХІХ і ХХ ст. з далучэннем уводных і крытычных артыкулаў… Мн., 1926;
  • Да пытання аб псіхалагічным стылі нашаніўскай паэзіі. Мн., 1928;
  • Янка Купала ў крытыцы нашаніўскіх сучаснікаў // Янка Купала ў літаратурнай крытыцы. Мн., 1928.
  • Нарысы з гісторыі рэвалюцыйнага руху ў Расіі XIX―XX в.в. / М. Пакроўскі; пераклад У. Чаржынскага, 1925
  • Аб Леніне і ленінізме : (лекцыі, чытаныя ў Свярдлоўскім універсітэце) / І. Сталін; пераклад У. Чаржынскага, 1925

Зноскі

  1. Чыгрын С.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]