Гарох

З пляцоўкі Вікікнігі
Малады стручок гароху

Гарох (паводле біялагічнай класіфікацыі прадстаўнік біялагічнага віду Pisum sativum L.) - гародніна. Яе вырошчваюць пераважна дзеля смачных нязрэлых стручкоў. Ён не патрабавальны да ўходу, яго дастаткова паліваць штотыдзень, таму вырошчваюць яго і на стадова-гароднінных участках, куды ўзьдзяць у выходныя. Для бесперапыннага збору ўраджаю гарох можна сеяць праз кожныя 14 дзён з сакавіка да сярэдзіны мая. Зараз вырошчваюць нізкасцябловы гарох, які выспявае адначасова, таму неабходна сяўбу паўтараць. Мазгавы гарох - раннія віды, такія як "Зазрак з Кальведону", можна сеяць для асенняга збору ўраджаю і ў пачатку ліпеня. З сартоў мазгавога гароху вырошчваюць, напрыклад, "Цтырад", "Элкан", "Радзім", "Юніёр" (менш патрабавальны) ці ячшэ больш ранні сорт "Люмір".

Акрамя мазгавога гароху, прыдатнага для збору ў зялёным стане, існуюць і цукровыя сарты гароху са зморшчаным насеннем. Яны спажываюцца ў ежу цалкам (са стручкамі). Але ў нас яго не вырошчваюць.

У гарошку шмат бялкоў, у яго высокая энергетычная каштоўнасць. У гарошку 80 - 85 % вады; 4 - 7 % бялкоў; 3 - 17 % цукроў; 1,5 % клятчаткі; каля 1 % мінеральных рэчываў; а таксама 340 мг % каратыну, да 50 мг % вітамінаў групы B, вітамін E, ніяцын і інш. З мінеральных рэчываў прысутнічаюць перш за ўсё фосфар і кальцый. Гарошак выкарыстоўваюць у сырым выглядзе як карысны ласунак для дзяцей, потым яго тушаць, дадаюць у рызота, супы, амлеты. У хатніх умовах гарошак кансервуюць толькі ў кіслым марынадзе, у чыстым выглядзе ці ў сумесях з іншай гароднінай. У салёным марынадзе гарошах, прыгатаваны ў хатніх умовах, псуецца з-за высокага ўтрымання бялкоў.

Стравы з гароху[правіць]

Загатоўкі[правіць]

  • Крэм з гарошка
  • Гарошак з фаршам
  • Гарошак у кісла-салодкім марынадзе
  • Рагу Дунайскае

Супы[правіць]

Салаты[правіць]

  • Сталічная (Аліўе)

Літаратура[правіць]

  • Ланска, Д. Из леса и огорода - от вестны до зимы / Пер. с чеш. М. С. Нелюбиной. - М.: Профиздат, 1989. - ISBN 5-255-00508-8 - С. 135-137.
Wikipedia
Wikipedia
Вікіпедыя таксама мае матэрыялы па гэтай тэме: