Перайсці да зместу

Vita (1926)/Сугучнасьць/Узагрудзьдзі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Не сядзець мне з хлапцамі Узагрудзьдзі
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1926 год
Не закілзаць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Узагрудзьдзі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




УЗАГРУДЗЬДЗІ…

Узагрудзьдзі сусьвет-бы ўзяць
і скалатнуць ў сто сіл сталёвых.
Хоць я й не азіят,
але-ж ён Беларусі ў вочы плёваў.

Ён ёй зусім чужы, —
ня быў ніколі шчырым.
Усе вякі, што жыў,
ён хітрасьць у сківіцах шчырыў.

Яму сягоньня я крычу:
скажы, з падбітымі вачыма,
нашто узьвіхрыў дзікі чуб
і помсту носіш за плячыма?