Перайсці да зместу

Vita (1926)/Сугучнасьць/Не сядзець мне з хлапцамі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З табой я спаткаўся учора Не сядзець мне з хлапцамі
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1926 год
Узагрудзьдзі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Не сядзець мне з хлапцамі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЕ СЯДЗЕЦЬ МНЕ З ХЛАПЦАМІ!

Не сядзець мне з хлапцамі на лаўцы
і ня піць веснавы пераліў.
Маёй радасьці чыстыя пальцы
схапілі вякоў перагіб.

Я даўно разьвітаўся з палямі, —
не нарву ціхай руні жальбы.
Я юнацтва свайго не запляміў,
хоць і вывернуў дум жалабы.

...Ня люблю удагонку імчацца
па выбітых сьцежках ідэй.
Я пасвойму падходжу да шчасьця,
я пасвойму хаджу паміж дрэў.

Няхай сонцам узойдзе сталецьце
на скрыжаль маёй песьні-вясны.
— Нашы сэрцы сягоньня ня ў лейцах —
скажуць мне новай эпохі сыны.

Мае-ж творы паложаць на бальцы,
бо ў іх выцьвітуць дум берагі.
І ўжо радасьці чыстыя пальцы
Ня схопяць вякоў перагіб.