Vita (1926)/Сугучнасьць/З тугі вялікай на душы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Скамячыўшы злосьць З тугі вялікай на душы
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1926 год
Душа людзкая халадзее
Іншыя публікацыі гэтага твора: З тугі вялікай на душы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З ТУГІ ВЯЛІКАЙ НА ДУШЫ

З тугі вялікай на душы,
укленчу перад сонцам я…

Хай вецер любы мой шуміць,
хай п'е віно сям‘я.

Хто чуе перазвоны струн?
іх сэрца маладога жах…

Спаткаў учора я сястру,
спаткаў і не пазнаў.