Plus quam perfectum

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Plus quam perfectum
Верш
Аўтар: Янка Лучына
Крыніца: http://yankalychina.ru/stories/33.htm


Я не знаю, колькі праўды
Ёсць у нашым лёгкім жарце,
Што пачуў зусім нядаўна
У вясковай беднай хаце.
Паўтараю без падманаў,
Без прыкрасы тыя словы,
Дзеля формы рыфмаванай
Тут не зменена аснова.
На Літве, на старадаўняй,
У заможнасці, багацці,
Меўшы земляў уладанні,
Спадак ёмісты ад бацькі,
Шчасна пан жыў, як у небе,
Шмат было ў яго падданых,
Плен збіраўся у патрэбе
3 тых палёў пазасяваных!
А ў яго падданай вёсцы
Дажывала век свой баба,
Святы ўсе страчала ў посце,
На здароўе была слаба.
Часта просіць дапамогі,
Кажа баба: «Няма стравы!
Хлеба крышку дай убогай,
Будзь, панок, такі ласкавы!»
Пан скупым не быў наогул,
Ды яму абрыдваць стала
Слухаць скаргі бабкі ўбогай,
Бо не раз так выпадала:
Госці піць засядуць каву,
А тут баба, як няшчасце,
Сапсуе дарэшты справу,
Хоць пярун яе хай шасне!
Пану ў добрым раз настроі
Заступіла зноў дарогу
Баба з просьбаю старою:
«Дай, паночак, дапамогу!»
«От што, баба, не жартую,
Хопіць плачам сэрца грызці!
У кішэнь глядзіш чужую,
А з самой няма карысці.
Сіл бракуе ўжо на працу —
Не звярнуць жьщцё са следу.
Каб з жальбой вушам не знацца,
Я харчую дармаеда!
Вось дваццатка, і даволі,
Больш не дам табе нічога,
Даў багата, каб ніколі
Не таптала мне парога».
«Ой, паночак, мой саколе!
Што ж рабіць мне, найняшчаснай,
Хіба йсці ў пустое поле
І памерці там заўчасна!
Спарахнелі мужа косці,
Крыж падгніў над ім узняты,
Не жыве мой сын у вёсцы,
Здадзен ён даўно ў салдаты.
Сваякоў няма нікога,
Кожны гоніць ад парога,
Галаву тут дзе прыхіліш?
Хіба толькі на магіле!
Бабам зёлкі ўсе вядомы,
А таксама словаў чары,
Хворых лечаць сабе дома,
Я ж да гэтага няздара!»
«От дарэчы! От праява!
Сродак маю да нагоды.
Два ключы вазьмі іржавых,
Большы й меншы, кінь у воду
І шапчы такія словы:
«Хто паверыць — пень дубовы!
Будэе тут ці не ўспамога —
Патрывай крыху, нябога!»
Воду выпіць дай уранні,
А як зычыш немач людзям,
Ды ўсё зробіш у старанні,
То й карысць табе прыбудзе».
Баба знікла нейк рухава,
Пан ад смеху аж кладзецца:
«Добра скончылася справа,
Я паэбыўся бабы, здэцца».
І папраўдзе, як у воду,
Дзесьці згінула старэча.
Хтось расказваў, што падводу
Наняла аж да мястэчка.
Ды нікога не турбуе,
Не цікавіць у народзе,
Што спаткала бабу тую,
3 жабракамі мо дэсь ходзіць.
3 той пары пад год кагоры
Баль даваў наш пан заможны,
Многа піў і злёг абложна,
Небяспечна стаў ён хворы.
Скула села ў гартані,
Як кляшчамі душыць горла.
Дактары пры агляданні
Прадказалі: будзе горай,
І надзеі тут ніякай.
Ды слуга яго адданы,
Што ў маркоце горка плакаў,
Нейк пачуў неспадзявана;
Ёсць кабета, што хваробы
Лечыць шэптам і вадою.
Не адна ўдалася спроба
У лякаркі той старое.
А калісь была пры сконе,
Як зняла ў прадмесці хатку.
Сёння ездзіць парай коней,
Справы ладзіць спраўна, гладка.
Вось бяжьць слуга адданы
І знаходзіць ён старую
І вядзе яе да пана:
Хай яна яго ўратуе.
Хоць балела, моцны рогат
Не стрымаў пан горлам слабым,
Скула лопнула — й нічога:
Ён пазнаў старую бабу.
Неўзабаве, зноў здаровы,
Пан паставіў бабе хату
І прызначыў ёй аплату —
«Хай не дурыць больш галовы!»