Як толькі закрыю я вочы
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Як толькі закрыю я вочы Аўтар: Максім Багдановіч Крыніца: http://www.maksimbogdanovich.ru/stories/44.htm |
Як толькі закрыю я вочы, стамлёныя светам газніцы, як толькі ўсплывуць перад імі чырвоныя, сінія плямы, - дык зараз жа сэрца згадае апошняе наша спатканне, - чырвоныя, яркія вусны, глыбокія, сінія вочы... Як той матылёк лёгкакрылы, што вось-вось із маку ўзвіецца, на вуснах яе трапятала і была не ў сілах сарвацца адно ціхавейнае слова; якое - ўжо вы угадалі! Ах вусны, чырвоныя вусны! ах словы, чароўныя словы! Не дзіва ж, мае дарагія, што слёзы ў мяне праступаюць з-пад хмурных павек, і кажу я: "паменшыце свету ў газніцы, бо штось яна рэжа мне вочы".