Як выбіраць дэпутатоў у Гас. Думу (1912)/Выбары у селян

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Як робяцца выбары Выбары у селян
Даведнік

1912 год
Выбары у землеўладзельцоў

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Выбары у селян.

Селяне перш выбіраюць на валасных сходах упоўнамочэных, а тады ўжо ўпоўнамочэные выбіраюць с паміж сябе у павеці выбаршчыкоў у губэрнскае выбарнае сабраньне.

Як ведама, валасные сходы складаюцца з дзесяцідворных, выбраных сельскім сходам па аднаму на 10 хат с кожнай вёскі, і з усіх сельскіх і валасных уласьцей, каторых выбіраюць на сельскіх і валасных сходах. Па даўнейшаму закону дазвалялося выбіраць новых дзесяцідворных для выбароў упоўнамочэных; па закону 3 чэрвеня 1907 г. гэта не дазваляецца, і валасные сходы выбіраюць упоўнамочэных у такім складзі, у якім яны загадываюць сваімі справамі. (ст. 83). Дзень выбароў упоўнамочэных ад валасных сходоў назначаецца губэрнатарам у адзін дзень у цэлым павеці. Падчас выбароў на сходах могуць быць толькі тые, што па закону ўходзяць у склад гэтых сходоў (ст. 85), Дзеля гэтаго, калі на сходзе будзе, напрыклад, земскі, сьвяшчэнік і т. д., то сход будзе незаконны, і выбары могуць быць скасаваны. Кожны валасны сход выбірае двух упоўнамочэных. Выбары упоўнамочэных — тайные пры помачы баллоціроўкі кулькамі (ст. 86). Заместа кулек падчас выбароў упоўнамочэных могуць быць шашкі з дзерэва і др. Калі валасны сход выбярэ упоўнамочэных, то тады пішэцца прыгавор; валасны сход мае права даць сваім упоўнамочэным грошы, каб вярнуць расходы на дарогу ў горад (ст. 89). Не пазней другога дня пасьля выбароў валасны старшыня павінен перэслаць прыгавор валаснога сходу ў Паветовую Камісію па выбарных справах (ст, 87). Паветовая Комісія па выбарных справах складаецца с паветоваго члена акружнога суда (прадседацеля), с паветоваго маршалка, міравога, або гарадзкога судзьдзі, прадседацеля паветовай земскай управы, гарадзкога галавы паветоваго места і земскаго начальніка (ст. 49). Паветовые па выбарных справах Камісіі разгледаюць скаргі на прыгаворы валасных сходоў аб выбары ўпоўнамочаных. Кожны, каго рупяць выбары ў гэтай воласьці, значыцца, кожны селянін — „домохозяін“, мае права пісаць жалабу на неправільнасць выбараў. Гэткіе жалабы трэба падаць у тры дні пасьля выбароў або проста ў Паветовую па выбарных справах Камісію, або валасному старшыне, каторы павінен зарая-жэ даставіць скаргу ў Камісію (ст. 88). Калі Паветовая Камісія знойдзе скаргу правільнай, дык можэ адмяніць выбары.

Гэтак кожны валасны сход выбірае двох упоўнамочэных. На упоўнамочэнаго можэ быць выбраны кожны селянін — „домохозяін“, што прыпісаны да гэтай воласьці, мае ў ей надзельную, або купленую зямлю, жыве ў воласьці ня менш году і сам вядзе сваю гаспадарку (Ст. 87). Неаддзеленые сыны, парабкі (батракі) і беззямельнне ня могуць быць выбраны упоўнамочэнымі. Тые, што жывуць за межамі сваей воласьці, хаця-бы нават побоч ў тым самым ставе, не маюць права быць выбранымі у упоўнамочэные ад воласьці: аднак, калі селянін — „домохозяін“ пойдзе на заработкі і калі мае свой ўласны двор, сваю гаспадарку і права належаць да сельскаго сходу, дык ня траціць выбарных правоў у Гасударственую Думу: Пры гэтым селянін, што належыць да сельскаго, або воласнога сходу ў павеці, можэ падаваць голас толькі з селянамі і не мае права належаць да выбараў разам з землеўладзельцамі, хаця бы і меў у тым павеці гэтулькі зямлі, колькі трэба, каб належаць да выбароў у землеўладзельчэскай курыі (ст. 62).

Пасьля таго, як упоўнамочэные ад валасьцей ужо выбраны, губэрнатар назначае дзень, у які павінны яны з’ехацца для выбароў выбаршчыкоў (ст. 96). Аб назначэным дні для выбару выбаршчыкоў абвешчаюць так, каб усе ведалі. Заўсёды аб гэтым друкуецца ў газэтах. Павесткі не пасылаюцца. З’езд упоўномочэных ад валасьцей аткрываецца у 12 гадзін пад прадседацельствам паветоваго маршалка. Хто спозніцца на гэты тэрмін, не мае ўжо права належаць да выбароў. Выбары робяцца тайнай падачай галасоў пры помачы баллоціроўкі кулькамі. Выбіраць выбаршчыкоў упоўнамочэные могуць толькі спаміж сябе; выбраць можна і гэткаго упоўнамочэнаго, катораго німа на з’ездзі (напрыклад, с тае прычыны, што яго арыштавалі, або хворы, або так не прыехаў з якой іншай прычыны). Трэба толькі, каб, той каго выбіраюць, далажыў ,што ён згаджаецца на выбар (ст. 103). Тые, каторых німа на з’ездзі, павінны гэту згоду падаць пісьменна, напісаўшы заяўленьне на імя прадседацеля з’езду упоўнамочэных. Каб быць выбраным на выбаршчыка, трэба канешне атрымаць больш палавіны галасоў, каторые ё на з’ездзі. Калі паказаны ў законе лік выбаршчыкоў ня будзе выбраны, то на другі дзень пасьля аканчаньня выбароў робяцца дадатковые выбары, на каторых выбранымі лічацца тые, што дасталі хаця і менш паловы галасоў, але больш, як іншые (ст. 106). З’езд упоўнамочэных ад валасьцей павінен выбраць паказаны ў законе лік выбаршчыкоў; аднак у паветах з рознымі народамі паветовы з’езд упоўнамочаных ад валасьцей можэ быць па загаду міністра ўнутрэных спраў раздзелены на аддзелы, павэдлуг націі селян, — напрыклад, на рускі і польскі, або рускі і грузінскі і т. д. Калі зроблен такі раздзел, дык агульны лік выбаршчыкоў ад селян у тым павеці раздзеляецца паміж усімі аддзеламі з’езду, мяркуючы павэдлуг ліку упоўнамочэных у кожным аддзеле (ст. 28).

Гэтак выбіраюцца выбаршчыкі ад селян.

Пяройдзем цяпер да землеўладзельцоў.