Як выбіраць дэпутатоў у Гас. Думу (1912)/Выбары у гарадох

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Выбары у землеўладзельцоў Выбары у гарадох
Даведнік

1912 год
Выбары у рабочых

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Выбары у гарадох.

Толькі сем вялікіх гарадоў (Пецербург, Масква, Кіеў, Одэсса, Рыга, Варшава, Лодзь) выбіраюць дэпутатоў проста ад сябе і галасы свае ўсе, хто мае право, падаюць зразу за дэпутата, а выбаршчыкоў не выбіраюць. Рэшта гарадоў выбіраюць перш выбаршчыкоў, каторые разам з выбаршчыкамі ад селян, землеўладзельцоў і рабочых належаць да губэрнскаго выбарнаго сабраньня і разам з імі выбіраюць дэпутатоў ў Думу.

Гарадское населеньне дзеліцца павэдлуг заможнасьці на дзьве часьці, або курыі. Да першай курыі належаць: 1) асобы, каторые ня менш году ўладаюць у гарадох і мястэчках павету нерухомым меньнем, ацэненым па земскай, ці гарадзкой ацэнцы ў губэрнскіх гарадох, або і ў іншых, дзе жыве ня меней 20.000 душ населеньня, ня менш, як на 1.000 руб., а ў іншых местох — ня менш, як на 300 руб.; 2) асобы, каторые ў межах павету ўладаюць ня менш году фабрыкай, заводам, майстэрняй, крамай і т. п. („торгово-промышленнымъ заведеніемъ“), калі на іх трэба выбіраць прамысловае сьвідзецельство для таргоўцоў — 1-го або 2-га разраду, а для прамышленнікоў (фабрыкантоў, майстроў) — аднаго с першых пяці разрадоў (ст. 32). Да другой выбарнай курыі належаць: 1) усе іншые асобы, што ня менш году ўладаюць нерухомым меньнем, за каторае трэба плаціць земскіе і гарадскіе зборы, калі тое меньне не падходзіць пад першую курыю; 2) так сама ўладзельцы таргова-прамышленых прэдпрыяцій, на каторые трэба выбіраць прамысловые сьвідзецельствы, калі яны не належаць да 1-ай курыі; 3) асобы, каторые плацяць ня менш году гасударствены налог за кватэру, або асабісты прамысловы надог; 4) асобы, каторые ў горадзі, ці мястэчку ў межах павету наймаюць на сваё імя суцэльную асобную кватэру; 5) асобы (апрача нізшых служыцелёў і рабочых), каторые жывуць у межах гораду, ці павету і бяруць пэнсію за службу ў гасударствевых, земскіх, гарадзкіх, станавых устанаўленьнях („учрежденіяхъ“), або на чыгунцы (ст. 33). Пры гэтым людзі, што, наймаючы кватэру, не плацяць за яе налогу, або каторым плоціцца пэнсія, хаця яны ўжо ня служаць, — калі хочуць карыстаць з свайго выбарнаго права, павінны падаць аб гэтым на паперы заяўленьне ў тое прысуцтво, каторае робіць спіскі ізбірацелёў ( напрыклад, у гарадзкую Управу). Усіх іншых ізбірацелёў запісываюць у спіскі без уселякаго заяўленьня (ст. 52),

Дзень, калі выбіраць выбаршчыкоў, назначаецца губэрнатарам, а ў сямі гарадох. што маюць права выбіраць зразу дэпутатоў, — Высочайшым Указам.