Як выбіраць дэпутатоў у Гас. Думу (1912)/Агульные увагі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ахрана свабоды выбароў Агульные увагі
Даведнік

1912 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Агульные увагі.

Каб выбары прайшлі добра, выбаршчыкі загадзя павінанны згаварыцца між сабой і назначыць сваіх кандыдатоў; тады ўсе іншые не павінны на выбарным з’ездзі даваць сваей згоды, каб на баллоціроўку апрача назначэных кандыдатоў ставілі ешчэ і іх. Часта бывае, што выбаршчыкі, каторых ніхто не намеціў, хочуць баллоціровацца; вось гэта ня толькі ня мае для іх самых ніякой вагі, але і шкодзіць усей справе. Ня мае для іх вагі, бо, каб быць выбраным, трэба дастаць больш паловы галасоў усіх выбаршчыкоў; а шкодзіць агульнай справе, бо галасы разбіваюцца і выбіраюць не назначэнаго кандыдата, а акурат таго, каго хочуць ворагі згаварыўшыхся між сабой выбаршчыкоў.

Падаваць свой голас на выбарах — гэта ня толькі право, але і сьвятая павіннасць кожнаго праўдзіваго грамадзяніна. Хто па сваей ахвоці адхіляецца ад выбароў, той цяжка грашыць перад сваей бацькоўшчынай і сваім народам.