Якуб Колас (Тарас Гушча). Збор твораў/Што, брат Грышка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Наша доля НАША ДОЛЯ
Аўтар: Якуб Колас
Мужык


* * *

— Што, брат Грышка: папраўляйся —
Чутка ёсьць — зямлі дадуць.
Не хварэй, брат, падымайся
Ды ачуньвай як-нібудзь.
— Эх, Мікола: што тут цешыць?
І стары, а як дзіця:
Не, ня будзе нам жыцьця,
Як паноў не перавешаць.

1907 г.