Якуб Колас (Тарас Гушча). Збор твораў/У СУДЗЕ

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Першы заработак У СУДЗЕ
Аўтар: Якуб Колас
1910
З песень адзінокага


У СУДЗЕ

Янку прыгавар чытае
Член акружнага суда:

«Суд праўдзівым палагае
За праступак, што Дуда
Учыніў па добрай волі,
У цьвёрдай памяці, вуме -
За пакражу жыта ў полі
Пратрымаць год у турме!..
— А турму ты як адбудзеш -
Кажа член, каб горш кальнуць -
Дык правоў ты мець ня будзеш,
Нават соцкім не зьбяруць!»

Пакланіўся, асьцярожна
Янка члена стаў пытаць:
«Мой, паночку! ці ня можна
Тых правоў і з сына зьняць?»

1910 г.