Якуб Колас (Тарас Гушча). Збор твораў/СЯЛЯНСКАЯ ДОЛЯ
Jump to navigation
Jump to search
← Мацерына гора | СЯЛЯНСКАЯ ДОЛЯ Аўтар: Якуб Колас 1910 |
Забытая магіла → |
СЯЛЯНСКАЯ ДОЛЯ
Ты памрэш, цябе ня будзе,
Пахаваюць труп на грудзе,
Ураніўшы колькі сьлёз.
Над гарбом зямлі пастылай,
Над прасьцецкаю магілай
Пара вырасьце бяроз.
Пры дарозе на кургане
Толькі крыжам болей стане,
Лішнім прыкладам ў нагах.
Цяжкі камень сьцісьне грудзі,
І забудуць скора людзі,
Чый пакоіцца тут прах.
1910 г.