Якуб Колас (Тарас Гушча). Збор твораў/Прайшлі незваротна дзянькі веснавыя
Jump to navigation
Jump to search
← Восень у гаю | Прайшлі незваротна дзянькі веснавыя… Аўтар: Якуб Колас 1916 |
Палесьсе → |
Прайшлі незваротна дзянькі веснавыя,
Адсьпеваны песьні яе маладыя,
І краскі пажоўклі, павялі.
І толькі ўспаміны, як зоркі ў тумане,
Мігнуцца, засьвецяць… і сумна так стане —
Дзе моладасьць? мары? — прапалі!
1916 г.