Якуб Колас (Тарас Гушча). Збор твораў/ПЕСЬНІ ЗІМЫ

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гусі ПЕСЬНІ ЗІМЫ
Аўтар: Якуб Колас
1916
Тая-ж самая даль, той-жа самы разлог


ПЕСЬНІ ЗІМЫ

Люблю я зімы з маразамі,
Завеі белыя ў палёх,
І сьнегу скрып пад палазамі,
І ціш зімовую ў лясох.

Люблю я ветру сьпеў гаротны
Ў сялянскіх комінах пустых,
На полі белыя палотны -
Абрусы хмарак сьнегавых,

Што засьцілаюць лугавіны
І далі ціхія палёў.
Мне любы елкі і хваіны
Пад белай посьцілкай сьнягоў.

У гэтых зьявішчах свабодных,
У тых малюнках халадоў,
Так многа песень, сэрцу родных
Адбіткаў мілых мне гадоў.

1916 г.