Якуб Колас (Тарас Гушча). Збор твораў/ПЕРШЫ ГРОМ
Jump to navigation
Jump to search
← Дуб | ПЕРШЫ ГРОМ Аўтар: Якуб Колас 1910 |
Ноч прад навальніцай → |
ПЕРШЫ ГРОМ
Голасам моцы, ціха і важна[1]
Гром пракаціўся ўгары.
Луг адазваўся грому працяжна,
Лес адгукнуўся стары,
Гай страсянуўся, дрыгнула поле,
Долы той гук панясьлі.
Ў гэтым раскаце чуецца воля,
Чуецца радасьць зямлі.
Ў грукаце гэтым многа ёсьць сілы,
Чуецца моц і прастор…
Першыя громы! Сэрцу вы мілы,
Люб мне ваш сьмех паміж гор.
Міл майму сэрцу гоман далёкі,
Водгук вясёлы і шум.
Гром ты магутны, гром адзінокі!
Колькі ўскатурхаў ты дум!
Моцна мяне ты клічаш на волю —
Цяжка бяз волі мне тут.
Кланяйся, громе, роднаму полю,
Родны вітай ты мой кут!
1910 г.
- ↑ Або: Голасам Бога, ціха і важна