Якуб Колас (Тарас Гушча). Збор твораў/ПАСТУШОК

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Грушы-сапяжанкі ПАСТУШОК
Аўтар: Якуб Колас
1910
На рэчцы зімою


ПАСТУШОК

Блеск гарачы сьлепіць вочы,
Душна ў лесе і ў палёх.
За гавядай аж да ночы
Зранку прышчыцца Цімох.

Эх, ня лёгка за скацінкай!
Годам сьцягнецца дзянёк.
Нецярпліва жджэ хлапчынка,
Ды ня скора вечарок.

Торба з хлебам за плячыма,
Высах — выпетрыў хлябок.
Мерыць цень ня раз вачыма,
Лічыць крокі пастушок.

А на полі нікагутка,
Толькі ён адзін, як пень,
Толькі больш наводзіць смутку
Звонам крыльляў авадзень.

1910 г.